Прыйшлі Каляды - усе людзі рады

13.01.2023

Прыйшлі Каляды – усе людзі рады.

Вепручкоў смаляць і жыццё хваляць.

А перш за ўсё трэба куццю на стол паставіць:

Зараз прыйдуць да нас госці – калядоўшчыкі.

 

У шумным карагодзе вакол казы, мядзведзя, цыганкі сабраліся вясёлыя выхаванцы . Дзеці спявалі абрадавыя песні «Калядачкі», «Дудка», танцавалі «Трасуху», гулялі з цыганкай і мядзвядзем ды частавалі калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі.

 

На фальклорным свяце панавалі смех, пацехі, жарты на беларускай мове.

 

Няхай у гэты чароўны час ад Каляд да Вадохрышча ўсе самыя запаветныя жаданні і мары збываюцца!